З Днём абаронцаў Айчыны!

23.02.2021

23 лютага 2021 г. адбылося віншаванне мужчын, членаў прафсаюза ўстановы адукацыi "Мінскі дзярджаўны каледж мастацтваў", з Днём абаронцаў Айчыны – ад імя прафсаюзнага камітэта i з удзелам яго старшыні Наталлі Сцяпанаўны Хурсік i пры дапамозе навучэнкі 4 курса накiрунка спецыяльнасці "Народная творчасць (харавая музыка)" Анастасіі Будкевіч.

23_02

З асобай цеплынёй прагучалі словы віншавання на роднай мове як у адрас ветэранаў каледжа за іх шматгадовую плённую працу, так і для маладых спецыялістаў, якія толькі пачынаюць свой педагагічны шлях, і іх поспехі яшчэ наперадзе. Усе супрацоўнікі навучальнай установы атрымалі ад прафсаюзнага камітэта падарункавыя сертыфікаты.

23-03а

Жадаем нашым мужчынам
моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою,
аптымізму і поспехаў!

Фотогалерея: