Квіз "ПАЗНАЙ БЕЛАРУСЬ"

10.06.2022

8 чэрвеня адбылася гульня, падрыхтаваная выкладчыкамі
цыклавой камісіі “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”, –
квiз “ПАЗНАЙ БЕЛАРУСЬ”

Што рабіць, калі навучэнцы ўвесь час “жывуць” у сваіх тэлефонах? Скарыстацца гэтым!

Выкладчыкі распрацавалі па тры пытанні для дзесяцi агульнаадукацыйных дысцыплін: літаратура (беларуская i руская), мова (беларуская і англійская), гісторыя Беларусі, гісторыя сусветнай і айчыннай культуры, геаграфія, фізіка, астраномія, фізічная культура. Пытанні “схавалі” пад iндывiдуалiзаванымi QR-кодам, якія размясцiлi на дзвярах прафiляваных кабінетаў.

У спаборнiцтве ўдзельнiчалi тры каманды. Капітаны атрымалi маршрутныя мапы, на якіх былi пазначаны месцы знаходжання QR-кодаў, там жа запісвалiся адказы на пытаннi. Пасля запаўнення маршрутныя мапы патрэбна было перадаць цыклавой камісіі для праверкі і падліку балаў.

Наяўнасць QR-кода, магчымасць карыстацца інтэрнэтам і тэлефонам, канешне, прыемная дапамога, аднак ненадзейная – далёка не ўсё можна знайсці ў інтэрнэце, а калі і ёсць патрэбная інфармацыя – трэба знайсцi, як пераадолець  “падвохi” шэрагу пытанняў.

Каманда Вязьмікіна Цімафея справілася лепш за ўсіх, набрала найбольшую колькасць балаў і атрымала салодкі прыз – набор пірожных. Дзве другія каманды таксама атрымалі падарункі ў падтрымку.

Бясспрэчна, цікавей атрымліваць новыя веды ў форме гульні. Тым больш, рэфлексія пасля мерапрыемства адбывалася са слодычамі.

Глаз В.У., выкладчык ЦК
“Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”

Фотогалерея: