Оркестр "Лад". Деятельность Галины и Владимира Артимовичей
ОРКЕСТР БАЯНИСТОВ И АККОРДЕОНИСТОВ «ЛАД» [руководители: Николай Колосов (1992), Владимир и Галина Артимовичи (1993-2000), Галина Молодых (2000-2020)]

Оркестр «ЛАД», руководители Владимир и Галина Артимовичи
Увы! на жизненных браздах
Мгновенной жатвой поколенья,
По тайной воле провиденья,
Восходят, зреют и падут;
Другие им вослед идут...
А. С. Пушкин «Евгений Онегин»
Так образно и тонко поэт описал неумолимое течение времени и неминуемое обновление поколений…
Минский государственный колледж искусств в 2025 г. отметил свой полувековой юбилей. Этот, казалось бы, небольшой исторической отрезок вместил творческие биографии многих талантливых музыкантов и нескольких самобытных коллективов. С начальными страницами художественной «летописи» одного из таких коллективов мы предлагаем познакомиться нашим читателям.
В далеком 1992 г. в Минское училище искусств (тогда колледж назывался именно так) пришел новый сотрудник – выпускница Белорусской государственной консерватории (ныне – Белорусской государственной академии музыки) Галина Яковлевна Артимович. Лауреат республиканского конкурса имени И. И. Жиновича, замечательная исполнительница на аккордеоне, прекрасная ансамблистка, Галина Яковлевна стала солисткой и концертмейстером недавно образованного оркестра баянов и аккордеонов. Некоторое время она руководила оркестром совместно с его создателем – Николаем Петровичем Колосовым.
Вскоре (в 1994 г.) молодой оркестровый коллектив возглавил новый преподаватель училища – Владимир Игнатьевич Артимович. Творческий тандем супругов Артимовичей принес оркестру широкую известность сначала в нашей республике, затем – на европейских сценах. Среди наиболее значительных, резонансных выступлений оркестра – участие в конкурсе в Троссенгене, в музыкальных фестивалях во Франции, Австрии и Германии. На фестивалях оркестр неоднократно выступал в номинациях «Высшая сложность исполняемой литературы». Солистами оркестра «Лад», наряду с Галиной Артимович, в разное время были: Лариса Рыдлевская (цимбалы), Светлана Загуменкина (цимбалы), Елена Казанцева (сопрано), Виктор Кедала (баритон).
Некоторые отзывы о коллективе, опубликованные в отечественной и зарубежной прессе, сохранились у коллег Артимовичей. Публикации относятся к первым годам творческой деятельности коллектива, который впоследствии получил емкое и выразительное название «Лад». Среди авторов публикаций, которые помогут нашим читателям познакомиться с оркестром, – известные деятели отечественной музыкальной культуры: Михаил Григорьевич Солопов, баянист, педагог, композитор, и Владимир Алексеевич Шелихин, пианист, диктор радио и телевидения, ведущий концертов.
P.S. Поскольку публикуемые материалы относятся к середине – второй половине 1990-х гг. и их хранители не предполагали последующих переизданий, сегодня не все статьи можно точно атрибутировать (авторство, выходные данные). На этом основании переводчик и хранитель архивных материалов и администратор сайта колледжа приняли решение привести документы в том виде, в котором они сохранились, а для удобства чтения – дублировать их содержание (или переводы с нем. яз.) на данной странице сайта. Если авторы статей и фотоматериалов или их близкие сумеют помочь в установлении полных выходных данных, мы будем благодарны и дополним данную публикацию всеми необходимыми сведениями.
А.Е.Сивакова, преподаватель ЦК «Концертмейстерский класс.
Музыкальные инструменты баян, аккордеон»
С.В.Змиевская, методист колледжа, администратор сайта
«ЛАД» ЗНАЧЫЦЬ СУЛАДНАСЦЬ I ЗЛАДЖАНАСЦЬ
Аркестр баянаў і акардэонаў Мінскага вучылішча мастацтваў зусім малады. Ён створаны ў 1992 годзе М. Коласавым, а праз год з гэтым калектывам пачалі працаваць таленавітыя музыканты, сямейная пара Арцімовічаў: Галіна (акардэаністка) і Ўладзімір (баяніст). Яны вырашылі ўдыхнуць новае жыццё ў аркестр, зрабіўшы яго сапраўды творчым. І пачалі з таго, што далі калектыву імя “Лад”. Цудоўнае славянскае слова! Ладзіць – гэта значыць жыць у згодзе, раіцца; дзейнічаць зладжана – значыць імкнуцца зразумець свайго партнёра, разам ствараць, суперажываць, увасабляць агульную задуму.
Кіраўнікі аркестра вырашылі зрабіць яго ўдзельнікаў сваімі “суразмоўцамі”. З часам Уладзімір Арцімовіч зарэкамендаваў сябе сапраўдным лідэрам, асобай, ад якой зыходзіць мастацкі ток вышэйшага напружання. “Лад” дасягнуў высокай ступені выканаўчага майстэрства, ансамблевай зладжанасці, рытмічнай дысцыпліны, яркасці і пластычнасці фразіроўкі, даволі моцнага туцці без фарсіроўкі гуку, выразнасці і празрыстасці гучання.
Вынік – сёлёта аркестр “Лад” на конкурснай аснове меў гонар быць запрошаным да ўдзелу ў міжнародных імпрэзах: у X фестывалі студэнцкай музыкі (май 1996-га, французскі горад Бельфор) і конкурас аркестраў акардэонаў “Рудольф Вюртнэр м’юзік прайз” (кастрычнік, горад Трасінген, Германія). Акрамя высокага звання лаўрэата, калектыў атрымаў спецыяльны прыз і адзнаку “выдатна” аўтарытэтнага журы (паводле сістэмы “Нямецкага Саюза Гармонікі” ў намінацыі “Акардэонныя аркестры высокай і вышэйшай ступені складанасці выконваемай праграмы”). У ліку арганізатараў гэтага конкурсу – вядомыя фірмы: “Міжнародная канфедэрацыя акардэаністаў С і А”, “Еўрапейскі саюз акардэонных аркестраў”, “Нямецкі Саюз Гармонікі”.
Агульная хвароба нашых баянна-акардэонных аркестраў – нядобраякасны інструментарый. Гэта можа загубіць усе самыя высокія мастацкія дасягненні аркестрантаў і дырыжора. Але, дзякуючы таленту і майстэрству У. Арцімовіча як аранжыроўшчыка, удалося недахопы інструментарыя зацямніць, а вартасці паказаць буйным планам. Старшыня і члены журы таго конкурсу са шчырым захапленнем не толькі віншавалі мастацкага кіраўніка “Лада” з паспяховым выступленнем, але і адзначылі незвычайныя, вельмі самабытныя інструментоўкі і прапанавалі заключыць пагадненне аб выданні інструментовак У. Арцімовіча ў Германіі. Нямецкія дырыжоры, кіраўнікі акардэонных аркестраў зацікаўлены, каб гэтыя ноты атрымаць.
Значны поспех “Лада” на міжнародным узроўні – гэта заслуга Галіны Арцімовіч. Яна – другі дырыжор, салістка і канцэртмайстар аркестра.
Рэпертуар “Лада” адлюстроўвае прыхільнасці кіраўнікоў, пажаданні аркестрантаў, салістаў (сярод іх – міжнародны лаўрэат цымбалістка Святлана Верамейчык, цудоўны спявак – барытон Віктар Кедала) і разлічаны на слухачоў з самымі рознымі мастацкімі густамі і запатрабаваннямі. Тут прадстаўлены творы Агінскага, Глінкі і Чайкоўскага, Моцарта і Шумана, Шчадрына, Хачатурана і Цыганкова, Гершвіна і Гарланда, народныя песні і танцы – беларускія, рускія, украінскія, нямецкія, іспанскія і многае іншае.
Дасягнуць высокага мастацкага ўзроўню ў аркестравым выканаўстве цяжка, але цяжэй яго ўтрымліваць і ўдасканальваць. І тое, што “Лад” імкнецца да новых творчых здзяйсненняў, радцвярджаюць тэле- і радыёперадачы з яго ўдзелам ды й самі запісы аркестра, якія па-сапраўднаму ўпрыгожваюць праграмы эфіру.
Міхась СОЛАПАЎ, прафесар Беларускай акадэміі музыкі (1996 г.)
ПРЫГОДЫ БЕЛАРУСАЎ У БЕЛЬФОРЫ
Ці не хочацца вам трапіць у Францыю? Наведаць адзін з самых цікавых яе куточкаў – горад Бельфор, што размешчаны непадалёк ад мяжы са Швецыяй і паблізу мяжы з Германіяй? Палюбавацца старажытнай архітэктурай, экзатычнымі фантанамі, велічнымі помнікамі? Паблукаць па ціхмяных завулках і шумлівых плошчах? Убачыць знакамітую вежу Эйфеля і Трыумфальную арку ў Парыжы?
Вам гэтага хочацца? Калі ласка! Тады вам трэба вучыцца ў Мінскім вучылішчы мастацтваў, авалодваць ігрой на баяне ці акардэоне, граць у вучылішчным аркестры “Лад”, якім кіруе малады і вельмі таленавіты дырыжор Уладзімір Арцімовіч – выпускнік Беларускай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ігры на народных інструментах, – трэба падрыхтаваць высокамастацкую праграму з твораў Чайкоўскага, Гершвіна, Дунаеўскага ды беларускіх кампазітараў і атрымаць запрашэнне на міжнародны фестываль студэнцкай музыкі ў Бельфор.
Прынамсі, так патрапілі сёлета ў Францыю студэнты Мінскага вучылішча мастацтваў і з выключным поспехам паказалі дасведчаным, патрабавальным французам сваё музычнае мастацтва. Задаволеныя ўласным выступленнем на фестывалі беларусы дазволілі сабе крыху адпачыць. А ці можа быць лепшы адпачынак, чым наведванне Парыжа? Уражанні ад французскай сталіцы – адмысловыя!
Тэлеперадача падрыхтавана Творчым маладзёжным аб’яднаннем “Крок”, аўтары – А. Круглякоў, У. Дзёмкін, С. Шынкарэнка.
(Жнівень 1996 – анонс тэлеперадачы 18.08.1996)
СТИРАЛЬНАЯ ДОСКА, ТЕНОР И АККОРДЕОН
Оглушительный успех осеннего концерта к 70-й годовщине Хонер-оркестра /
Белорусские гости восхищают публику
От нашего корреспондента Даниэля Штаффена
Едва ли можно было преподнести лучший прощальный подарок Хуберту Альцнауэру. На протяжении 20 лет он был музыкальным руководителем Бад-Зекингенского Хонер-оркестра и музыкальной школы при нём. Но в сентябре он передал дирижёрскую палочку своему преемнику Джену Лампэ. В субботу вечером, в день своего 70-летнего юбилея, долго находившийся на этом посту музыкант прощался со своей организацией, сопровождаемый звуками всемирно известного оркестра аккордеонов «Лад» из Минска.
Но прежде чем гости из Белоруссии смогли продемонстрировать в осеннем концерте Бад-Зекингена все великолепные возможности музыкального инструмента аккордеона, которому в этом году исполнилось ровно 170 лет, впервые испытали свои силы начинающие музыканты из музыкальной школы и молодежного оркестра на своих синтезаторах, аккордеонах и губных гармониках. Получилось здорово: под управлением своего нового руководителя Джена Лампэ около 60 учеников музыкальной школы представили «Кидди-бенд» и «Песенку медоносной пчелы», а молодежный оркестр блеснул мастерством в «Rock on» и «Lullaby Rock».
«Ваш приезд – это нечто совсем особенное, – так заместитель бургомистра Райнер Хоффман приветствовал отмеченный позже многочисленными наградами оркестр «Лад» из белорусской столицы. – После второй мировой войны, ставшей, к счастью, историей, и более чем 50-летнего разделения из-за железного занавеса очень радостно приветствовать вас здесь, в городе трубачей». Музыканты местного оркестра не только знали о предстоящем визите, но и смогли сделать субботний концерт более красочным.
Музыканты из Минска начали с хорошо известной среди аккордеонистов «Фестивальной увертюры» знаменитого немецкого аккордеониста и композитора Рудольфа Вюртнера. Произведение прозвучало торжественно, даже бравурно благодаря литаврам и тромбонам. А то, что аккордеон может не только играть красивые мелодии, но и воспроизводить шум, оркестр показал в произведении «Прибытие гостей» из балета П.И. Чайковского «Лебединое озеро» – в зрительном зале прогремели подлинные "раскаты грома".
Настоящая буря восторга сопровождала в этот необычный субботний вечер выступление солистов-вокалистов в программе аккордеонного оркестра. Тенор Виктор Кедало воодушевлённо спел радостную испанскую народную песню «Клавелитос» («Гвоздика»).
Вторая музыкальная кульминация (пьеса «Кумочка») прозвучала перед антрактом. Сначала музыканты только стучали по регистрам, в средней части пьесы подключились несколько необычные ударные инструменты – стиральная доска и трещотка, но публике очень понравилось.
«Следующим произведением вы напомнили о самом прекрасном дне жизни каждого», – прокомментировал ведущий «Свадебный марш» Феликса Мендельсона-Бартольди. Контрастом к этому произведению стала колыбельная из оперы Дж. Гершвина «Порги и Бесс», напомнившая о любимых прекрасных звуках лета. Высочайшее техническое мастерство продемонстрировала Галина Артимович в итальянской «Тарантелле» – ее проворные пальцы "мелькали" в соло над клавиатурой аккордеона.
После экскурса в восточный звуковой мир в «Сильве» оркестр под управлением Владимира Артимовича завоевал сердца публики «Серенадой лунной долины» Гленна Миллера и классикой аккордеона – пьесой «Хорошее настроение», прежде чем закончил выступление очень современной пьесой «Механико». Естественно, в субботний вечер гости потребовали пьесы на бис – последовало 5 произведений, одно лучше другого.
(Сентябрь 1999 г.)
P.S. Приглашение принять участие в торжественном мероприятии немецкого союза аккордеонистов в Бад Зекингене оркестр «Лад» получил от одного из руководителей Немецкой ассоциации губной гармоники Арнольда Кутцли – после выступления коллектива на фестивале в Инсбруке (Австрия, 1998).
ТЭМПЕРАМЕНТ АБ’ЯДНАЎ ВЫКАНАЎЦАЎ І СЛУХАЧОЎ
Кожны нумар праграмы гэтага незвычайнага канцэрта адгукаўся ў філарманічнай зале бурай апладысментаў і воклічаў захаплення. Сам жа “герой” да высокай адзнакі сваіх творчых дасягненняў ужо прызвычаіўся, бо пяць разоў выступаў за межамі роднай краіны. Асаблівы поспех напаткаў яго на Міжнародным конкурсе студэнцкай музыкі ў Бельфоры (Францыя) і конкурсе аркестраў акардэонаў “Рудольф Вюртнер мьюзік прайс” у Германіі, дзе ён атрымаў званне лаўрэата і спецыяльны прыз ад аўтарытэтнага журы за найвышэйшую ступень складанасці праграмы.
Знаёмцеся – малады аркестр баянаў і акардэонаў “Лад” Мінскага вучылішча мастацтваў. Залог творчых здабыткаў калектыву ў тым сапраўдным суладдзі гучання інструментаў, якога дамагаецца мастацкі кіраўнік і дырыжор “Ладу” Уладзімір Арцімовіч, выпускнік Беларускай акадэміі музыкі. З’яўляючыся творчым пульсам аркестра, ён валодае здольнасцю перадаць кожнаму аркестранту сваё адчуванне характару і настроя твораў, аб’яднаць калектыў агульнай ідэяй.
Ну што здавалася б агульнага ў музыцы знакамітага амерыканскага кампазітара Джорджа Гершвіна з характарам гучання баянаў і акардэонаў? А менавіта сюітай з яго оперы “Поргі і Бэс” Уладзімір Арцімовіч распачаў першае выступленне свайго аркестра ў філарманічнай зале. Аркестр стаў чуллівым партнёрам салісткі філармоніі Алены Казанцавай. Выпускніца маскоўскага Гнесінскага музычнага інстытута, уладальніца прыгожага пяшчотнага голасу, спявачка пераканала слухачоў у падуладнасці ёй твораў розных часоў і краін, раскрыла здольнасць спяваць і так званую лёгкую музыку.
Большасць твораў, што прагучалі ў канцэрце, інструментаваныя Ўладзімірам Арцімовічам. І трэба заўважыць, што ён яскрава праявіў тут прафесійную дасведчанасць і добры густ.
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што не так ужо і часта, а дакладней – вельмі рэдка можна пачуць у філарманічным канцэрце саліруючы акардэон. А між тым быў час, асабліва пасляваенны, калі гэты інструмент успрымаўся часцінкай нашага побыту. І “віртуознае” выкананне Галінай Арцімовіч “Тарантэлы” чэшскага кампазітара Траяна красамоўна пераконвала ў тым, што акардэон лёгка захопіць слухачоў, калі на ім грае такі майстар-віртуоз.
Уладзімір ШЭЛІХІН