«Мая зямля, мая Радзiма завецца светла – Беларусь»
11.12.2019П. Броўка
26 лiстапада ў Камернай зале каледжа была праведзена адкрытая куратарская гадзiна, прысвечаная важнай i разам з тым хвалюючай тэме – «Малая радзiма».
Сваiмi думкамi пра важнасць такiх паняццяў, як радзiма, патрыятызм, любоў да роднага краю, дзялiлicя выкладчыкi i навучэнцы падчас адкрытага i нязмушанага дыялогу. Яго чырвонай нiткай была думка пра тое, што Радзiма – гэта краiна, у якой чалавек нарадзiўся i вырас, грамадзянiнам якой з'яўляецца.
Наша Радзiма – гэта Радзiма Францыска Скарыны, Марка Шагала, Адама Мiцкевiча, Янкi Купалы i Якуба Коласа...
У кожнага ў зале была магчымасць не толькi выказацца па дадзенай тэме, праверыць уласную эрудыцыю, але i прадэманстраваць свае музычныя таленты.
Душой беларусаў з'яўляюцца цымбалы – iнструмент, гучанне якога раскрывае ўнутраны свет, самабытнасць нашага народа. Мастацтва выканання на iм беражлiва перадаецца з пакалення ў пакаленне. Падчас нашай сустрэчы ў выкананнi ансамбля цымбалiстаў прагучала пранiкнёная «Мелодыя» сучаснага беларускага кампазiтара Вiктара Войцiка:
Гэты настрой падтрымала Дар'я Габруковiч – з надзвычайнай цеплынёй i трапятлiвасцю яна выканала лiрычную песню «Беларусь»:
Любiць, а тым больш паважаць можна толькi тое, што добра ведаеш. Вывучэнне гiсторыi роднага краю, звязаных з iм старажытных легенд, культурнай i мастацкай спадчыны – гэта яшчэ адна важная частка любовi да роднай зямлi. Навучэнка каледжа Дар'я Крыцук правяла конкурс «Мой родны кут»:
Конкурс складаўся з творчых заданняў: даць расшыфроўку слову «патрыёт», адказаць на пытанні, хто такi патрыёт i якiмi якасцямi ён валодае. Наступным заданнем было падабраць прыметнiкi i дзеясловы да назоўнiка «Радзiма». Навучэнцы таксама прыгадалi прыказкi ды прымаўкi пра радзiму, у якiх адлюстроўваецца павага і любоў беларусаў да роднага краю.
Заключная песня ў выкананнi ўсiх удзельнiкаў адкрытага мерапрыемства
2018–2020 гг. абвешчаныя гадамi малой радзiмы. Для кожнага з нас гэтае «iмя» надзелена непаўторнымi рысамi, пахам, колерам. I кожнаму з нас сёння выдалася яшчэ адна магчымасць узгадаць, дзе нашы каранi i вытокi – i прыпасцi да гэтай цудоўнай крынiцы хараства i прыгажосцi…
I cамы час аддзячыць малой радзiме ўвагай, клопатам i добрымi справамi.
Нежавец Ю.М., выкладчык цыклавой камiсii
«Iнструментальнае выканальнiцтва
(iнструменты народнага аркестра)»