З Днём абаронцаў Айчыны!
23.02.202123 лютага 2021 г. адбылося віншаванне мужчын, членаў прафсаюза ўстановы адукацыi "Мінскі дзярджаўны каледж мастацтваў", з Днём абаронцаў Айчыны – ад імя прафсаюзнага камітэта i з удзелам яго старшыні Наталлі Сцяпанаўны Хурсік i пры дапамозе навучэнкі 4 курса накiрунка спецыяльнасці "Народная творчасць (харавая музыка)" Анастасіі Будкевіч.
З асобай цеплынёй прагучалі словы віншавання на роднай мове як у адрас ветэранаў каледжа за іх шматгадовую плённую працу, так і для маладых спецыялістаў, якія толькі пачынаюць свой педагагічны шлях, і іх поспехі яшчэ наперадзе. Усе супрацоўнікі навучальнай установы атрымалі ад прафсаюзнага камітэта падарункавыя сертыфікаты.