“Дзяды нашы шаноўныя…”

10.11.2021
Дзяды і прадзеды – якія вы?
І дзе, скажыце, тая ніць,
Якую ў спадчыну пакінулі,
Каб ёй вякі навечна зліць?
І што цяпер вам можа сніцца,
Калі я тут пад шум травы,
Звіню танюсенькаю ніццю
Між мёртвым светам і жывым.
(А.Сербантовіч)
 

Напярэдадні Змітраўскіх Дзядоў – дня ўшанавання продкаў – цыклавой камісіяй, на якой выкладаюць рэжысуру і майстэрства акцёра, традыцыйна быў рэалізаваны адукацыйна-выхаваўчы модуль ”Дзяды”. Расповяд з дэманстрацыяй элементаў традыцыйных дзей быў здзейснены групай 2 н/р (куратар – Фаменка В.А., выкладчык дысцыпліны “Рэжысура абрадаў і свят” – Канцадайла Л.Я.).

Штогод апошні восеньскі месяц збірае навучэнцаў, выкладчыкаў, выпускнікоў камісіі, каб прыгадаць народныя традыцыі, звярнуцца словамі і думкамі да вобразаў памерлых родзічаў, захоўваючы сувязь пакаленняў і азірнуцца на ўласны пройдзены шлях.

У гэтым годзе была выбрана прынцыпова новая форма мерапрыемства – экскурс па зонах інсталяцый асобных рытуальных дзей, які быў разлічаны на шматразовы паўтор. На знаёмства з абрадам завіталі групы 2 н/с, 4 м/х, 3 м/э, 3 н/хс, 1 н/і.

Традыцыйна прынялі ўдзел групы 4 н/р, 3 н/р, навучэнцы якіх, згодна народнай традыцыі, каля гадзіны прыгадвалі гісторыі аб сваіх продках, іх характарах, настаўленнях і прыгодах. Успаміны знайшлі адлюстраванне ў сэрцы кожнага, хто прысутнічаў, абудзілі шквал пачуццяў і жаданне вывучаць гісторыю сваёй сям’і. Усе навучэнцы старэйшых курсаў напрамку спецыяльнасцi “Народная творчасць (народныя абрады і святы)” на працягу першага года навучання ўжо пачалі работу па складанню сваіх радаводаў, у некаторых з іх зафіксаваны дадзеныя да сёмага калена.

Думкі тых, хто ўпершыню дакрануўся да разумення сутнасці “Дзядоў”, пазнаёміўся з сэнсам абрадавых дзей, паглыбіўся ў народную філасофію, абудзіў душу і сэрца, цалкам супадаюць са зваротам навучэнцаў другога курса:

– Мы должны сохранить главную суть дедов: память о предках. Ведь они – те, кто воспитали наших прадедов, дедов, отцов, прабабушек, бабушек, матерей. Сколько они для нас сделали!.. И не помнить о них будет, как минимум, неприлично. Мы не просим вас накрывать пышные столы, ходить со свечами, но просто вспоминайте, хотя бы иногда, своих близких. Это же так просто.

Канцадайла Л.Я.