Тыдзень беларускай мовы і культуры

03.04.2023

З 20 па 25 сакавіка каледж жыў у шалёным тэмпе. Ладзіўся тыдзень беларускай мовы і культуры, і трэба было паспець і на заняткі, і на розныя мерапрыемствы. Было цікава і пазнавальна. Кожны дзень навучэнцаў і выкладчыкаў чакала будзь-якое мерапрыемства:

Панядзелак адкрыў акцыю "Сэлфі па-беларуску" (акцыя дзейнічала цягам тыдня, прымала і рэдагавала здымкі Юлія Васільеўна Жук).

У аўторак Генадзь Васільевіч Кулінковіч праводзіў майстар-клас па гісторыка-бытавых танцах, якія калісьці былі модныя на нашых землях (бранлі, контрданс, сарабанда).

У сераду Вольга Анатольеўна Сямашка вучыла ўсіх рабіць бразготкі з гліны.

Чарговы дзень – чарговае мерапрыемства. Віталія Уладзіміраўна Глаз ладзіла віртуальную экскурсію па сядзібе Гутэн-Чапскіх, што ў Прылуках.

Пятніца адзначылася віктарынай пад кіраўніцтвам Ю.В. Жук "Я люблю Беларусь".

Завяршыўся тыдзень суботай і – наведваннем Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (спектакль " Паўлінка").

Жук Ю.В., арганізатар мерапрыемства

Фотогалерея: