"Рамэа i Джульета" на новы лад

12.04.2023

«Каханне… Што можа быць мацнейшым за гэтае пачуццё? Якія перашкоды і выпрабаванні здольны пераадолець чалавек, які спазнаў яго? Больш за чатыры стагоддзі адзін з самых драматычных твораў У.Шэкспіра «Рамэа і Джульета» спрабуе адказаць на гэтыя пытанні. Класічны тэкст сугучны нашаму часу, у якім, на жаль, грошы кіруюць баль, але чыстае шчырае каханне, пераадольваючы ўсё на сваім шляху, атрымае перамогу! Гісторыя пра маладых закаханых Рамэа і Джульету, расказаная сучаснай мовай, здіўляе непрадказальнасцю і нечаканым рашэннем».

11.03.2023 года ў Нацыянальным тэатре імя Я.Купалы адбылася прэм'ера спектакля «Рамэа і Джульета» у пастаноўцы Данiiла Філіповіча. У спектакле занятыя: Народны артыст СССР и БССР Геннадзь Аўсяннікаў, Народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, Народная артыстка Беларусі Тамара Міронава, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў.

Сярод удзельнiкаў спектакля – навучэнцы 2 курса Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (напрамак спецыяльнасцi «Народная творчасць (народныя абрады і святы)»): З.Рыжыкава, Н.Мальцава, Ю.Калдомава, М.Каваленка, Д.Абрамава, С.Баяджан, З.Міхаленка, Я.Сямёнава, І.Мярэчка, а таксама выкладчыкі каледжа па вучэбных прадметах спецыяльнага цыклу: Д.І.Філіповіч («Рэжысура і майстэрства акцера»), К.А.Даніленка (выкладчык «Сацыяльна-культурная i дасугавая дзейнасць»), Т.М.Ввядзенская i Ю.В.Аўчыніна («Сцэнічная мова»), Б.А.Цяцёркін («Сцэнічная падрыхтоўка»).

Анонс спектакля адбыўся ў перадачы «Культурны тыдзень» тэлеканала Беларусь-3 (эфір: 09.04.2023, 20.00). Тым часам вырашалася і іншая, прафарыентацыйная, задача – знаёмства патэнцыйных абітурыентаў каледжа з умовамі навучання ў рамках прадметаў «Рэжысура і майстэрства акцёра», «Сцэнічная мова», «Грым» (спецыяльнасць «Арганізацыя культурна-дасугавых мерапрыемстваў»).

Несумненна, супрацоўніцтва тэатра і каледжа ўзбагачае навучальны працэс i вучэбную практыку, зносіны з трупай тэатра даюць навучэнцам каледжа бясцэнны творчы вопыт.

Па матэрыялах М.А.Закервашэвіч, старшынi ЦК
«Народная творчасць (народныя абрады і святы)
»

Ф

Гл. перадачу «Культурны тыдзень» (12’28’’–19’11’’)

Фотогалерея:

поделиться в: