Вiншуем удзельнiкаў конкурсу

08.09.2023

Віншуем Валерыю Гілеўскую, навучэнку ІІІ курса напрамку спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”, і Паліну Жукаву, навучэнку ІІ курса напрамку спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”, з нагоды атрымання заахвочвальных прызоў за ўдзел у конкурсе да 110-годдзя зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.

Конкурс “Ах словы, чароўныя словы…” праходзіў па намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Пераклад”, “Крытыка”. Ладзіў яго Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Нашы дзяўчаты ўдзельнічалі ў намінацыі “Вершы”. Вось іх цудоўныя творы:

Прыйдзе вясна?

 

Богданович_01Валерыя ГІЛЕЎСКАЯ,
(выкладчык Ю.В.Жук,
ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”)

Я самотны,
не маю кнігі.
я бяздольны,
схаваю рукі.
Не маю зроку:
глядзеў на сонца,
яно мне асляпіла вочы.
Не пачуе песень паэт,
матылёк сканаў пад вішняй.
І калі на гэты свет
нарадзіцца зноў санет,
калі ткачыхі звар’яцеюць
і выткуць зоркі на дыван,
калі не вып’е хтосьці чаркі
ніяк да дна,
ніяк да дна.
Калі ад зоркі Марс убачым
мы шлях у краіну забыцця,
тады спатканне і прызначым
на вуліцы.
Прыйдзе вясна.

Паэту

Мабыць, формы не мае мой верш,
Які складзены з простых слоў.
Я пiшу без усялякіх меж,
Шчыра кажучы, без умоў.

Верш пра творцу дасылаю,
Яго “Вянок” мяне натхніў.
Гэтыя радкі я прысвячаю,
У падзяку за тое, што ён зрабіў.

Яго называюць “паэтам красы”,
“Госцем з высокага неба”.
У вершах – уначы шумяць каласы,
Ззяе месяц маркотны, нібы са срэбра.

Ён заклікае да прыгажосці,
Адзін аднаго паважаць.
Вучыць любіць, быць шчырым,
Жыццё сваё не марнаваць.

Гэты паэт узбагаціў наш розум і мову.
Максім Багдановіч. Пра яго ідзе размова.
З-пад яго пяра песняй ліецца санет, трыялет.
Зорка Венера асвятляе ўвесь белы свет.
Богданович_02
Паліна ЖУКАВА,
(выкладчык Ю.В.Жук,
ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”)

 

Гилевская_03

 

Да таго ж віншуем Валерыю ГІЛЕЎСКУЮ з новым поспехам –
публiкацыяй як таленавітай паэткi ў часопісе “Маладосць”.
Шчырыя апладысменты, Лера, і – зычанні поспехаў і новых вяршынь!

Гл.: часопіс "Маладосць" №7 (2023), с.18-19

ЦК "Агульнаадукацыйныя прадметы"

Фотогалерея: