Вiншуем з навуковай публiкацыяй!

19.10.2023

Глаз_01Віншуем Цалок Яраславу і Глаз Віталію Уладзіміраўну з паспяховым удзелам у VI міжнароднай навуковай канферэнцыі «Пытанні навукі ў сучасным свеце» (г. Пенза, РФ, 5 кастрычніка 2023 г.).

Падрыхтоўка да навукова-практычнай канферэнцыі (НПК) – справа няпростая, тым больш да  канферэнцыі міжнароднага ўзроўню.

Яраслава Цалок, выпускніца каледжа, на момант працы над навуковым артыкулам (красавік-май 2023 года) вучылася на 4 курсе спецыялiзацыi «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (мастацкая кераміка)». Заяўка на ўдзел у канферэнцыі была пададзена вясной навуковым кіраўніком – выкладчыкам гісторыі мастацтва Глаз Віталіяй Уладзіміраўнай. Напачатку кастрычнiка артыкул «Асаблівасці храмавай готыкі ў Беларусі XIV – XV стст.» быў апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канференцыi.

Нам ёсць чым ганарыцца: сярод удзельнікаў НПК – кандыдаты навук, выкладчыкі, аспіранты, студэнты ВНУ, i толькi Яраслава – навучэнка каледжа. А гэта вельмi выдатны ўзровень!

Глаз В.У., ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»

Фотогалерея: