«Новай зямлi» Якуба Коласа – 100 год!

24.11.2023

Так-так, сакральным радкам «Мой родны кут, як ты мне мілы!» ужо 100 год!

Наш каледж любіць і шануе класікаў, і таму мы вырашылі адзначыць гэтую цудоўную дату.

У творчым віншавальным калейдаскопе прынялі ўдзел:
навучэнкi 2 курса спецыяльнасцi «Фартэпiяннае выканальнiцтва» Аляксандра Кавальчук i Палiна Жукава [7'30 – 9'00''],
навучэнец 4 курса напрамку спецыяльнасцi «Мастацтва эстрады (спевы)» Данiiл Савеня [0'00'' – 3'48],
група 4 курса напрамку спецыяльнасцi «Харэаграфiчнае мастацтва (народны танец)», пераможцы ХVII Дэльфійскіх гульняў – народны ансамбль «Крокі» (кіраўнік – Шчучко Т.М.) [3'50 – 5'52''].

Да навучэнцаў далучыліся выкладчыкі цыклавой камiсii «Арганізацыя культурна-дасугавых мерапрыемстваў»
Сцяпанаў І.А. і Клютко М.А. [5'53 – 7'29'']

Удзельнічалі нават сем’ямі – дзеці выкладчыка цыклавой камiсii «Агульнаадукацыйныя прадметы» Глаз В.У. знялі свой маленькі відэафільм з відарысамі музея Якуба Коласа. [9'00 – 9'44'']

Па матэрыялу Жук Ю.В., Глаз В.У.ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»