Віншуем М.Юрчык з атрыманнем дыплома III ступенi

06.02.2024

Віншуем ЖУК Юлію Васільеўну, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, і  ЮРЧЫК Мілену, навучэнку І курса спецыяльнасці “Мастацтва эстрады (спевы)” з атрыманнем Дыплома І ступені другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” у 2023/2024 навучальным годзе.

ЮрчикНа наступным, трэцiм, этапе (студзень-люты 2024 года) Мілена атрымала Дыплом ІІІ ступені.

Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца ў адпаведнасці з планам, які зацвярджае Міністэрства адукацыі. Падрыхтоўку і правядзенне рэспубліканскай алімпіяды забяспечваюць:

на першым этапе – установы адукацыі (кастрычнік-лістапад);

на другім этапе – структурныя падраздзяленні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, установы абласнога падпарадкавання, дапушчаныя да ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды (снежань);

на трэцім этапе – структурныя падраздзяленні абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, установы рэспубліканскага падпарадкавання, дапушчаныя да ўдзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды (студзень-люты);

на заключным этапе – Міністэрства адукацыі (сакавік-красавік).

Як бачым, Мілене ёсць куды імкнуцца, пагэтаму зычым ёй поспехаў на фiнальным этапе!

ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”

Фотогалерея: