Навучэнкі МДКМ – сярод лепшых у літаратурным конкурсе

28.05.2024

Пераможцы конкурсу “Слова Купалы да творчасці кліча” – нашы навучэнкі Мілена Юрчык (І курс спецыяльнасці “Мастацтва эстрады (спевы)”) і Валерыя Гілеўская (ІІІ курс спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”)!

Творчыя работы нашых дзяўчат увайшлі ў “дзясятку” лепшых работ з 100 дасланых на конкурс па рашэнні Журы на чале са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам!

Віншавалі пераможцаў 25 мая 2024 г. ў рамках XII Форума  маладых паэтаў Мінскай вобласці у вёсцы Харужанцы Лагойскага раёна.

Зычым творчасці і поспехаў нашым “зорачкам”!

А таксама дзякуем выкладчыкам Ю.В.Жук за натхненне і дапамогу ў падрыхтоўцы конкурснай работы і А.Л.Гальчэня за арганізатарскую дапамогу.

ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”

forum-collage