На спектаклi "Хатыня"

03.12.2024

Спектакль “Хатыня” вачыма выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа

Выкладчыкі каледжа  Юлія Васільеўна Жук, Юстына Іосіфаўна Огар і Наталля Аляксееўна Закервашэвіч  заўсёды ў курсе ўсіх тэатральных навінак і намагаюцца заахвоціць тэатральным мастацтвам сваіх навучэнцаў. Гэтым разам, 29 лістапада наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, спектакль “Хатыня” (прэм’ера адбылася 11.07.2024, рэжысёр Аляксандр Бародка).

Спектакль уразіў глыбінёй, драматызмам вобразаў, невыпадковасцю і шматзначнасцю кожнай, здавалася б, дробязі. Кожны жэст, ківок галавы, позірк, гук, – усё прымушала перажываць тагачасную трагедыю нашай краіны. “Хатыня” – не толькі пра спаленую ў часы Другой Сусветнай вайны вёску Хатынь, гэта пра сотні такіх спаленых вёсак, пра тысячы забітых людзей, пра прадчуванне бяды, пра мужнасць глядзець у вочы кату, пра штодзённае і пра мары… Праца рэжысёра, ігра акцёраў – звышпрафесіянальныя.

Спадарства, і перажыванне трагедыі на сцэне – катарсіс. Перажывіце, адчуйце яго ў такім варыянце. Вельмі раім спектакль да наведвання!

Арганізатар мерапрыемства – Ю.В. Жук,
ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”

Фотогалерея: