Вечар з «Вечарам» па п’есе А.Дударава
03.03.202527.02.2025 навучэнцы каледжа з выкладчыкамі Жук Юліяй Васільеўнай і Закервашэвіч Наталляй Аляксееўнай наведалі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Гэтым разам наведвальнікам прапанавалася паназіраць за трыма старымі: Васілём, Ганнай і Гастрытам, якія жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам. Іх дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё...
Так, спадзяемся, усе пазналі знакамітую п’есу Аляксея Дударава «Вечар». Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.
Мерапрыемства было своеасаблівай рэфлексіяй і завяршаючым акордам Дня роднай мовы, і планавалася менавіта з гэтай нагоды. І спектакль, дарэчы, адпавядаў гэтай мэце напоўніцу, бо ўяўляў «размовы ля калодзежа»: было над чым падумаць, было што абмеркаваць. А таксама… набыць квіткі на прэм’еру спектакля «Май хомлэнд»! Чакаем!
Ю.В. Жук, ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»