Творчая сустрэча з аўтарам кнiгi

05.05.2025

30 красавіка 2025 г. у камернай залі каледжа адбылася сустрэча з аўтарам кнігі “Праз казку – пра мастацтва”.  Глаз Віталія Уладзіміраўна распавяла, як шукала ідэі, як працавала над матэрыялам, супрацоўнічала з рэдактарамі выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Але сустрэча не была абмежаваная толькі прафесійнымі размовамі. Арганізатар мерапрыемства – Жук Юлія Васільеўна – падбірала такія пытанні, каб раскрыць аўтара кнігі і як чалавека са сваімі поглядамі і густамі.

На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі і супрацоўнікі каледжа, навучэнцы спецыяльнасцей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народнай музычнай мастацкай творчасці, якія таксама задавалі свае пытанні Віталіі Уладзіміраўне. Сустрэча прайшла ў цёплай, амаль сямейнай атмасферы. Асобны дзякуй за прыгожыя кветкі Наталлі Сцяпанаўне Хурсік, старшыні прафсаюзнага камітэта каледжа.

ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”

Фотогалерея:

поделиться в: