Дзень роднай мовы ў МДКМ
03.03.202621 лютага – міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды нашы выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры Юлія Васільеўна Жук і Юстына Іосіфаўна Огар распрацавалі цэлую праграму, якая доўжылася некалькі дзён, ператварыўшы Дзень роднай мовы ў тыдзень.
21 лютага выкладчыкаў і навучэнцаў чакала фотазона з цытатай Алеся Разанава: “Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”, а таксама брашуры з цытатамі класікаў і звесткамі пра свята мовы.
Цягам тыдня у тэлеграм-канале і на інстаграм-старонцы мы маглі пазнаёміцца з выступленнямі выкладчыкаў і навучэнцаў нашага каледжа. На прадстаўленым відэа можна праглядзець наш чэлендж “З любоўю да роднага слова”. Чыталі вершы і спявалі песні выкладчыкі і навучэнцы: Глаз В.У., Кулінковіч Г.В., Шаўлюкевіч А.У., Кустаў А.О., Каян Л. (2 м/хд), Пратасевіч Д. (2 н/р), Барадзіна А. (2 н/р), куратар Сямашка В.А. з навучэнцамі групы 2 м/дп-с, хор народнай песні МДКМ.
А навучэнцы групы 3 м/э ўвогуле знялі кліп па-сапраўднаму прафесійнага ўзроўню:
І напрыканцы, 26 лютага, у каледжы адбылася сустрэча з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігарам Лявонавічам Капыловым і кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Паляшчук Наталляй Вікенцьеўнай. Было цікава і пазнавальна.
Дзякуем арганізатарам і усім, хто спрычыніўся да нашых мерапрыемстваў!
ЦК "Агульнаадукацыйныя прадметы"



