Запрашаем на выставу
23.03.2026Запрашаем наведаць выставу
«ЖАНОЧЫ ПОЧЫРК У БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ»
(файе Актавай залі)
Калі ўявіць сабе нашу беларускую культуру ў выглядзе кнігі, то можна ўбачыць кнігу вялізную, прыгожую, годную, на тысячу тысяч старонак. Што ж напісана на тых старонках? А, дакладней, кім напісана? – сёння нас будзе цікавіць гэтае пытанне.
Уявіце і прыгледзьцеся: запісы ёсць і маленькія, і вялікія, і, здаецца, звычайныя, і захапляльна выкшталцоныя. Ці можам мы сярод гэтых розных почыркаў разабраць тыя абзацы, якія запісаны жаночай рукой? Ці можам мы ўявіць, наколькі цяжка было жанчынам нешта напісаць у гэтай вялізнай кнізе пад назвай «Беларуская культура»?
Выстава «Жаночы почырк у беларускай культуры» прысвячаецца абвяшчэнню 2026 г. Годам беларускай жанчыны і распачынае знаёмства з нашымі суайчынніцамі, якія развівалі нацыянальную культуру і пакінулі свой запіс, свой «аўтограф» у гэтай прыгожай кнізе…
Прыемнага прагляду зычыць
ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»


