Навучэнцы МДКМ на дыскусіі ў НАН РБ

30.03.2026

19 сакавіка 2026 г. навучэнцы ІІ курса спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» прынялі ўдзел у круглым стале «Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях», арганізаваным Дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Выступленні мастацтвазнаўцаў Алены Пікулік, Вольгі Лабачэўскай, псіхолага Наталлі Грэбень, мастакоў Рыты Цімохавай і Яўгена Кота суправаджаліся ажыўленай дыскусіяй.

У абмеркаванні сучасных праблем у ілюстрыраванні дзіцячых кніг ўдзельнічалі і нашы навучэнцы. За актыўны ўдзел у мерапрыемстве навучэнцы А. Быстрова, А. Дзергай, Е. Казлоўская, А. Кукрэш, П. Пятрушко, А. Цыбульская і выкладчык В.У.Глаз былі адзначаны падзякай НАН Беларусі.

ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»

Гл. на афіцыйным сайце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Круглы стол «Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях» (19.03.2026)

Фотогалерея:

поделиться в: