Мастацтва ў гуках
13.04.2026
У пятніцу 10 красавіка 2026 г. ў вялікай зале ДУА «Гімназія №4 горада Мінска» адбылася творчая сустрэча навучэнцаў і адміністрацыі гімназіі з прадстаўнікамі УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».
У межах прафарыентацыйнага мерапрыемства настаўнікі і навучэнцы цыклавых камісій «Народная музычная мастацкая творчасць (інструментальная музыка)» і «Канцартмайстарскі клас. Музычныя інструменты баян, акардэон» выступілі з яркай канцэртнай праграмай. Гімназісты змаглі не толькі атрымаць асалоду ад выканаўчага майстэрства гасцей, але і даведацца пра асаблівасці навучання, творчыя спецыяльнасці і парадак паступлення ва ўстанову адукацыі.
Менавіта такія сустрэчы і дапамагаюць выпускнікам знайсці свой шлях у свеце мастацтва.
ЦК «Народная музычная мастацкая творчасць (інструментальная музыка)»,
«Канцартмайстарскі клас. Музычныя інструменты баян, акардэон»


