М.Юрчык – пераможца паэтычнага конкурсу
19.06.202612 чэрвеня у г.Маладзечна падвялі вынікі Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу сярод маладых паэтаў «Радком вярнуся па вясне...» памяці беларускага паэта Мікалая Мятліцкага. Конкурс доўжыўся амаль тыдзень і праходзіў у межах юбілейнага ХХV Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі.
У цырымоніі ўзнагароджання прымаў удзел старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь і старшыня журы конкурсу Міхаіл Пазнякоў. Пераможцамі сталі шэсць маладых таленавітых беларускіх аўтараў, сярод якіх Мілена Юрчык! Віншуем нашу навучэнку ІІІ курса спецыяльнасці «Мастацтва эстрады (спевы)» і яе выкладчыцу Юлію Васільеўну Жук з яскравай перамогай!
ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»



