«"Прагулка" М.Шагала»: занятак-квэст

21.09.2026

Shagal18 верасня 2026 г. навучэнцы ІІІ і IV курсаў спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” разам з выкладчыкамі А.У.Калацкай і В.У.Глаз наведалі Нацыянальны мастацкі музей, каб пабачыць арыгінальную работу Марка Шагала “Прагулка”.

Гэта было не проста знаёмства з шэдэўрам, а сапраўдны занятак-квэст, які расцягнуўся на 2 гадзіны. Віталія Уладзіміраўна Глаз падрыхтавала буклеты з інфармацыяй, пытаннямі, загадкамі пра творчасць Шагала і яго фантастычны твор “Прагулка”. Занятак у музеі прадугледжваў таксама знаёмства з творчасцю Юдаля Пэна, настаўніка Марка Шагала.

Знаёмства з арыгіналам шэдэўра пакінула непараўнальнае ўражанне.

Нагадаем, што карціна “Прагулка” Марка Шагала захоўваецца ў калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу. Экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі 08.04 – 21.09.2026.

ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”

поделиться в: