Прафсаюзная вандроўка супрацоўнікаў каледжа

20.10.2026

vandrouka_0118 кастрычніка  2026 г. адбылся чарговая вандроўка супрацоўнікаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Дзякуючы мэтанакіраванай дзейнасці старшыні прафсаюзнага камітэта каледжа Н.С.Хурсік штогадовыя экскурсійныя праграмы калектыву арганізуюцца на высокім прафесійным узроўні, разлічваюцца час і інтарэсы кожнага з калег. Сёлета была прапанаваная наступная праграма: экскурсія па храме ў гонар Усіх Святых і музейна-этнаграфічны комплекс “Дудуткі”.

Прызнаемся шчыра, спачатку разлічвалі на “лайт-версію”: усяго два найбліжэйшыя аб’екты. Аднак па меры “разгортвання” праграмы раскрыўся высокі гісторыка-культурны патэнцыял выбраных аб’ектаў, з глыбокім асветніцкім значэннем. Праграма адзначылася інфарматыўнасцю, насычанасцю, эмацыянальнай паўнатой.

Так, Храм Усіх Святых шмат разоў мы бачылі звонку і любаваліся яго велічнасцю. Але ўнутры храм здзіўляе яшчэ больш. Нам прадставілася ўнікальная магчымасць наведаць музейную частку храма і крыпту. Задумка арганізаваць месца, дзе можна памаліцца і ўшанаваць памяць аб тых, хто абараняў нашу краіну, дзе ў спецыяльных капсулах захоўваецца зямля з брацкіх магіл з месцаў бітваў і гібелі беларусаў – унікальная. Храм Усіх Святых – храм з неймавернай энэргетыкай!

А “Дудуткі” – месца, якое ніколі не надакучыць і заўсёды будзе здзіўляць. Яно дазваляе пабыць млынаром і завознікам, кавалём і ганчаром, майстром па саломапляценню і ткачом, бортнікам і шаноўным дэгустатарам, знаўцам машын і… коней.

Падарожжа завяршыў абед ў карчме пры музейным комплексе “Дудуткі”. Дакладна, мы не памыліліся, што раздзялілі смачны абед з калегамі і, асабліва, што кожны год з нагоды Дня настаўніка і Дня работніка культуры вандруем па родных мясцінах з нашым прафсаюзам.

Па матэрылу Глаз В.У., выкладчыка ЦК «Агульнаадукацыйныя прадметы»
Фотаздымкі, калажы: Г.В.Кулінковіч, выкладчык ЦК «Харэаграфічнае
мастацтва. Народная танцавальная мастацкая творчасць»

Фотогалерея:

поделиться в: