“Дзяды” – рэжысёрскі дэбют навучэнцаў МДКМ
16.11.2026“Без памяці продкаў няма народа, як без каранёў няма дрэва”
Кожны год беларус мусіў прыпыніцца, адкласці свае паўсядзённыя клопаты і аддаць прашчуру належную павагу, атрымаць ад яго благаславенне на лепшыя справы. Беларусы заўсёды вылучаліся вельмі паважлівымі адносінамі да сваіх каранёў, да свайго роду, сваіх продкаў. Такое паважлівае стаўленне традыцыйна выказвалася ў спецыяльныя дні, якія называліся “Бацькоўская субота” альбо “Дзяды”. Гэтая назва паходзіць ад слова “дзед” – так на беларускіх землях называлі родапачынальніка сям’і.
11 лістапада 2026 г. навучэнцы II курса спецыяльнасці “Арганізацыія культурна-дасугавых мерапрыемстваў” (выкладчык Канцадайла Л.Я.) прапанавалі імерсіўны спектакль-знаёмства з традыцыямі нацыянальнага беларускага абрада. За агульным “дзедаўскім сталом” сабраліся супрацоўнікі каледжа, прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі, навучэнцы камісій “Арганізацыя культурна-дасугавых мерапрыемстаў”, “Народная музычная мастацкая творчасць (харавая музыка)”, якія прыгадалі, “як і што тэба рабіць на Дзяды”, далучыліся да традыцый беларускай культуры. Асаблівымі эмоцыямі быў напоўнены эпізод, калі прысутныя прыгадвалі гісторыі, звязаныя з продкамі, іх жыццёвыя настаўленні і парады.
Вялікае выхаваўчае значэнне мелі ўспаміны прадстаўнікоў адміністрацыі, супрацоўнікаў каледжа, выкладчыкаў аб асобах, якія адыгралі значную ролю ў станаўленні і жыцці каледжа, былі сапраўднымі пачынальнікамі творчых, арганізацыйных, адукацыйных, культурных і чалавечых традыцый нашай вучэбнай установы. Навучэнцы з цікавасцю слухалі аб чалавеку, з якога пачаўся каледж – першым дырэктары Таране В.В., аб першым намесніке па вучэбнай рабоце, якую вучні называлі “наша мама” – Малашынай Г.П., аб чалавеку, які з’яўляецца родапачынальнікам акцёрскіх і рэжысёрскіх спецыяльнасцей каледжа – Бяляне М.М.
Згодна дзяржаўнай праграме “Культурная прастора” на 2026–2030 гг., адным з накірунакаў развіцця культуры Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адраджэнне культурных традыцый. Менавіта дзейнасць у каледжы па знаёмству з беларускімі культурнымі традыцыямі праз узнаўленне і паказ традыцыйных абрадаў садзейнічае выхаванню прафесійных якасцей, самасвядомасці, нацыянальнай годнасці будучых работнікаў сферы культуры.
Навучэнцы II курса – будучыя акцёры і рэжысёры – паставіліся да арганізацыі і правядзення мерапрыемства з вялікай зацікаўленасцю, сумленна, з усёй адказнасцю ўзяліся за першую рэжысёрскую і акцёрскую справу. Мерапрыемства прайшло на высокім мастацкім, эмацыянальным, прафесійным узроўні.
Абрад "Дзяды" – гэта гісторыя аб глыбокай павазе да сваіх каранёў і аб непарыўнай сувязі пакаленняў.
Канцадайла Л.Я., выкладчык цыклавой камісіі
“Арганізацыія культурна-дасугавых мерапрыемстваў”


