Да 140-годдзя Якуба Коласа

09.11.2022

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў далучыўся да мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 140-годдзя з Дня нараджэння Якуба Коласа.

У межах юбiлея пiсьменнiка – наведванне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Навучэнцы каледжа пазнаёмiлiся з праграмай, падрыхтаванай Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча і Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь у гонар вялiкiх сучаснiкаў – Янкi Купалы і Якуба Коласа.

Другi адметны этап святкавання юбiлея – сустрэча ў каледжы з І.С. Дубовікам, супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Яго цiкавую i вынаходлiвую лекцыю аб жыццi “дзядзькі Якуба” завяршыла незвычайная рэфлексія-гульня “Жыццёвым шляхам Кастуся Міцкевіча”, якая дазволiла пабачыць некаторыя жыццёвыя перакрыжаванні вачыма самога Канстанціна Міхайлавіча.

Нарэшце, адна з навучэнак нашага каледжа – Соф’я Макаранка (3 курс напрамку спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”) паўдзельнічала ў Рэспубліканскім літаратурным конкурсе сярод школьнікаў і моладзі “Майму Паэту прысвячаю…” Яе верш-прысвячэнне атрымаўся кранальным і шчырым i атрымаў узнагароду (гл.: Вiншуем!)

Па матэрыялах цыклавой камiсii
«Агульнаадукацыйныя дысцыплiны»

Фотогалерея: