Вiншуем!
23.12.2022В І Н Ш У Е М
Дыпламанта ІІ ступені
Рэспубліканскага літаратурнага конкурса –

Соф’ю Макаранка (3 м/х)
2022 год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем класіка беларускай літаратуры – народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіў Рэспубліканскі літаратурны конкурс сярод школьнікаў і моладзі «Майму Паэту прысвячаю...». Навучэнка нашага каледжа С.Макаранка прыняла ўдзел у гэтым конкурсе і заняла ІІ месца.
Верш-прысвячэнне крануў сэрцы журы, у склад якога увайшлi Міхась Паўлавіч Пазнякоў, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Уладзімір Мінавіч Мазго, вядомы беларускі паэт.
З падзякай да Якуба Коласа
Які імклівы, хуткі тэмп жыцця!
Але прыходзіць час або імгненне гэта:
Увесь сусвет спыняецца, і чуеш з небыцця
На роднай мове словы нашага паэта.
Пра родны кут, пра подыхі вясны,
Пра ніці белай тонкай павуціны,
Пра восень, птушак, лес жывы
І пра зямлю – аснову нашае Айчыны.
Я разумею тыя словы ўсёй душой.
Я адчуваю: у іх мае вытокі.
Яны вядуць праз усё маё жыццё,
Натхняючы на ўпэўненыя крокі.
Я з імі станаўлюся багацей
І разумею кожную хвіліну:
Няма маёй Радзімы прыгажэй
І роднай мовы словы не пакіну.
Паэце, любы, дзякуем табе
І адчуваем мы ў тваіх імкненнях,
Што слова беларускае не згіне – прарасце,
Як зерне, у нас і ў наступных пакаленнях.
Соф’я Макаранка