Дзень роднай мовы

25.02.2023

21 лютага – адмысловы дзень, абвешчаны ў 1999 годзе на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш Днём роднай мовы. Ужо шмат год Беларусь таксама адзначае гэты дзень.

Хочам падзяліцца, як Дзень роднай мовы прайшоў у нашым каледжы.

З самага ранку навучэнцаў і выкладчыкаў сустракаў стэнд “Беларуская мова – мелодыя сэрца” і прапанова заполніць яго, адказаўшы на пытанне: “Што трэба рабіць для пашырэння беларускай мовы?”

А далей групам навучэнцаў выпадала паўдзельнічаць у квэсце па пошуку адказу на пытанне: як называецца гняздо вавёркі. Каб даведацца гэтае незвычайнае слова – трэба выканаць усе заданні: “Знаўцы беларускага фальклору”, “Хто ёсць хто”, “Сем падказак”, “Накармі ляльку”, “Перакладзі слова – успомні мову”, “Так ці не”. За кожнае правільна выкананае заданне група атрымлівала літару. Усяго літар апынулася шэсць:

У А Й К Л Х

А цяпер, шаноўнае спадарства, не падказваем, а прапануем вам самім скласці з гэтых літар правільны адказ ;)

Атрымалася?

Ну, калі ёсць жаданне, вось вам яшчэ стос пытанняў:

“Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе? Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі… Наша мова – не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём; яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?” (с)  ;)

ЦК “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”

Фотогалерея: