Пераможцы віктарыны
27.06.2023Добрай традыцыяй стала праводзіць напрыканцы вывучэння прадмета «Гісторыя сусветнай і айчыннай культуры» інтэрактыўную віктарыну «Мастацтвазнаўчыя загадкі».
Віктарына доўжылася месяц, складалася з 4 тураў і ўключала элементы квэстаў, загадак, вандровак і розных творчых заданняў.
Удзельнікi вiктарыны – трэція курсы аддзялення «Народная творчасць». Адказы на ўсе пытаннi былі дакладнымі, пры гэтым – шчырымі, крэатыўнымі, непаўторнымі.
Вiншуем пераможцаў праекта, якiя выканалi ўсе заданні і прайшлi 4 туры!
І месца
Чаркас Вераніка (3 н/хс), Беляўцова Ніка (3 н/р), Бянько Сафія (3 н/р)
ІІ месца
Азаран Сцяпан (3 н/р), Гарановіч Лізавета (3 н/р), Баркоўская Марына (3 н/і), Манько Анастасія (3 н/хс), Бельская Святлана (3 н/хс)
ІІІ месца
Чапенька Алеся (3 н/хс), Карчагін Яўген (3 н/хс), Ластаўка Валерыя (3 н/хс), Ляшчонак Ірына (3 н/хс)
Глаз В.У.