Вiншуем удзельнiкаў конкурсу
08.09.2023Віншуем Валерыю Гілеўскую, навучэнку ІІІ курса напрамку спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”, і Паліну Жукаву, навучэнку ІІ курса напрамку спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”, з нагоды атрымання заахвочвальных прызоў за ўдзел у конкурсе да 110-годдзя зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.
Конкурс “Ах словы, чароўныя словы…” праходзіў па намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Пераклад”, “Крытыка”. Ладзіў яго Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Нашы дзяўчаты ўдзельнічалі ў намінацыі “Вершы”. Вось іх цудоўныя творы:
Прыйдзе вясна?
Я самотны, |
Паэту
Мабыць, формы не мае мой верш,
Які складзены з простых слоў.
Я пiшу без усялякіх меж,
Шчыра кажучы, без умоў.
Верш пра творцу дасылаю,
Яго “Вянок” мяне натхніў.
Гэтыя радкі я прысвячаю,
У падзяку за тое, што ён зрабіў.
Яго называюць “паэтам красы”,
“Госцем з высокага неба”.
У вершах – уначы шумяць каласы,
Ззяе месяц маркотны, нібы са срэбра.
Ён заклікае да прыгажосці,
Адзін аднаго паважаць.
Вучыць любіць, быць шчырым,
Жыццё сваё не марнаваць.
Гэты паэт узбагаціў наш розум і мову.
Максім Багдановіч. Пра яго ідзе размова.
З-пад яго пяра песняй ліецца санет, трыялет.
Зорка Венера асвятляе ўвесь белы свет.
|
Да таго ж віншуем Валерыю ГІЛЕЎСКУЮ з новым поспехам –
публiкацыяй як таленавітай паэткi ў часопісе “Маладосць”.
Шчырыя апладысменты, Лера, і – зычанні поспехаў і новых вяршынь!
Гл.: часопіс "Маладосць" №7 (2023), с.18-19
ЦК "Агульнаадукацыйныя прадметы"