В І Н Ш У Е М ГЛАЗ Віталію Уладзіміраўну з перамогай у літаратурным конкурсе рэспубліканскага маштабу!
Міністэрства інфармацыі РБ у чацвёрты раз арганізавала літаратурны стартап "LitUP". Перамога ў гэтым конкурсе прадугледжвае кантракт з дзяржаўным выдавецтвам на выданне кнігі ў 1000 асобнікаў!
Віталія Уладзіміраўна прадстаўляла свой праект “Праз казкі пра мастацтва”, і ён апынуўся ў ліку 19 работ-пераможцаў сярод 200 дасланых на конкурс. Фінальны этап конкурсу і ўзнагарода пераможцаў адбываліся ў межах ХХХІ Міжнароднай кніжнай выставы.
Падзея асвяшчалася на тэлеканалах СТВ, “Беларусь 3” (“Навіны культуры” ад 19.03.2024), у газетах і інтэрнэт-каналах.