Навучэнкі МДКМ – сярод лепшых у літаратурным конкурсе
28.05.2024Пераможцы конкурсу “Слова Купалы да творчасці кліча” – нашы навучэнкі Мілена Юрчык (І курс спецыяльнасці “Мастацтва эстрады (спевы)”) і Валерыя Гілеўская (ІІІ курс спецыяльнасці “Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)”)!
Творчыя работы нашых дзяўчат увайшлі ў “дзясятку” лепшых работ з 100 дасланых на конкурс па рашэнні Журы на чале са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Карлюкевічам!
Віншавалі пераможцаў 25 мая 2024 г. ў рамках XII Форума маладых паэтаў Мінскай вобласці у вёсцы Харужанцы Лагойскага раёна.
Зычым творчасці і поспехаў нашым “зорачкам”!
А таксама дзякуем выкладчыкам Ю.В.Жук за натхненне і дапамогу ў падрыхтоўцы конкурснай работы і А.Л.Гальчэня за арганізатарскую дапамогу.
ЦК “Агульнаадукацыйныя прадметы”